На імгненьне ўяўлю, што ты ўспомніў... – заскуголю, завыю на поўню. I баліць. I ня хочацца болю. I крычу. I крычаць больш няўздолю. I ня ў змогу маўчаць. I маўчу я. Я аглухну з пакут. Я ня чую. Ціш, і больш не сказаць ані слова – ўрэшце мне заняло – змоўкла мова! На імгненьне ўяўлю, што мы едны. Кляты час, злосны лёс, ты мой бедны.
12.X.2004.
|
|