Рабі нечакана, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто, – і тады пераможаш. #У. Караткевіч. Ладзьдзя Роспачы
Я цябе ня бачыла ніколі – ты заўсёды быў перада мною. Валасы – прабель мукі і солі – гаркадымна пахнуць даўніною, даўніной катрынак, брычак, княстваў – з тых часоў, дзе твой адчай шукаўся, дзе ня каяўся ты, а ўсьміхаўся, са сьляпой жанчынаю кахаўся. Я са спыненых часоў, гадзін астылых. У сівых легэндах я спавіта Я зь мінулых, я з былых сьвятыняў. Толькі ў прышласьці жыцьця я – Vita. Я – адчай бялявы немаўляці, што ня можа выказаць анёлай Я – бязьмежна-босае расьпяцьце на грудзях, шыпшыньнікам замкнёных Я цябе схаваю ў крылы, мілы, калі крылы ападуць грахоўна Брама Роспачы Ладзьдзю пусьціла, зьнік Харон, і ты – кіроўца чоўна. Вуснамі з гарачаю крывёю я беспамылкова, запаветна прамаўляю: «Толькі б стаць тваёю!..» – а тады й ня страшна ў апраметнай!.. Я ня згодная са сьмерцю прынцыпова, бо яна прыходзіць – як кон ляжа... Жыць мне нечакана, нетыпова. Пляжыць сьмерць, людзей сваіх – ня пляжыць!.. Сьмерць не затрымаць, сьмерць не спыніць, як і коней-зданяў над прадоньнем... Ды баліць, нясьцерпна ўсё ж баліць: тая сьмерць і тыя нашы коні!..
6.III.2004.
|
|