Ня пі вады з далоняў гэтых, Ня лашчы барады і твару, Калі адрамантуеш вочы, Ты не пабачыш зноў пачвару. Бо ў момант той усё адыдзе, А ты пазбавісься мяне, Ня здольны больш ні піць, ні лашчыць, Ты будзеш жыць аднымі «не». Хрумстаць у думках туманамі Счарсьцьвелым сьнегам і лістотай... Ніколі гэтага ня будзе: Ты – чалавечая істота.
|
|