 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзіця цалавала кветку – ружовых пялёсткаў цяпло, уздрыгі пялёсткавых крылаў... Накінулі сетку – і ў клетку, бы крозу, бы міф, бы сьведку забойства! – стыгмат на чало!.. «Мне чуецца плач небасхілаў... Мне бачыцца бітае шкло... Мне трызьніцца рванае тло...» – пякельна дзіцятка прасіла пусьціць яго... Боль заняло!.. Сьляпога сьвітаньня сьвятло ў разломы нябёсаў плыло... Было альбо не было?.. Дзіця цалавала ня кветку дзіця цалавала таўро і з чорнай крывёю крыло... «Малеча, засьні, ўсё сплыло...» Ды неба скразьліва гуло!..
18.XI.2003.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|