 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Кахай мяне па-беларуску – змаўчаць Парыж, Мадрыд. На мапу прагі без прымусу узыдзе Менскі Крыт. I Днепр апячэ Луару, Дуэру – Нёман мо... Наяве я спазнаю мару, бо ты і я – адно... Адна ўцялесьненая сквапнасьць да шчасьця, да граху – на вуснах жарсьці непадманнасьць і слодыч на слыху. Кахай мяне па-беларуску у зайздрасьці Афін – дрыжыць чаканьнем кожны мускул, як болем ад шыпшын. Ля эпалады эпахальнай на мейсцы стромкіх дрэў схіляюць зімны голаў Альпы прад тымі, хто трымцеў кахаў пад зоркамі і ў цемры, калі Венэра й Марс свае шукалі летуценьні, й самотны Валапас глядзеў маркотна на багіню, што спала на Зямлі, шукаў імя ён варагіні, каб папрасіць: «Спалі!..»
7.III.2002.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|