 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Паркам стомленым спыніўся квецень ля замшэлых туманоў-прысад, зоры-кветкі гнаў па небе вецер – гэта быў ня Шлях, а Млечны Сад. Юны ветах высьпяваў у поўню, а сусьветы спавіваў паўзмрок. Белым прывідным дзівосным чоўнам зьзяў у месяца чубаты рог. I губляліся ў цямрэчы цені, ды ліхтарні поўнілі сьвятлом. Спасылаў дзівінкі і трымценьні сон маўклівы нам сваім крылом. Уздыхалі аблачыны зморай і маркотна пазіралі ўніз. I чамусьці неба пахла морам – нейкім дзіўным быў яго капрыз. На самоце над зялёным шарам зноў каханьне юнае плыло – ўсё шукала веры па абшарах і ня ведала, чыім было.
3.IX.2002.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|