 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З бусьлянкі фіялковую ваду п’ю – успамінаў наталяю смагу. На прасьніцы бабульчынай праду яе кудзелю і сваю развагу. Павеў стамлёны, подых цеплыні пячных цаглін душу мне апякае. Губляліся ў самоце плыні-дні, не заўважалі – памяць патухае. Як пад патэльняй тлее вугалёк, сьціхала, засынала наша памяць, ды просты беларускі матылёк асьмеліўся ўзбудзіць яе й ня раніць. – Навошта карані далі вадзе? – не разумеў і не шукаў адказу. Навошта дзецям дадзены спадзеў зрабіцца лепшымі, чым ёсьць, ды не адразу? – Бо з нараджэньня, значыць, з каранёў найлепшым сьніць усё жывое ў сьвеце. Я ж здрадніцкім і катаўскім агнём выпальваюся з каранёў да вецьця. З бусьлянкі фіялковую ваду п’ю – успамінаў наталяю смагу. На прасьніцы бабульчынай праду сваю кудзелю і яе развагу.
12.X.2001.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|