 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Хтосьці выбраў сабе краму, а хтосьці – краіну... #З раньніх вершаў
Непагадзь, погань – тваё! Не адцурайся! Хто ж возьме?!. Сенам шапоча на возе траваў былых быльлё... Пыл у ліцьвінскай дзяжы... Пах папялішчаў у травах... Збаўца – вандалам забава! – крыж не знайшоў, дзе жыць... I незагой нажавы бледна-астылай вясёлкай, зьбітаю, спаленай зоркай Дух спарадзіў нежывы. Выплюнуў чэравам Дух з нутраў дзіцятка сівое: «Крэўнаму быць сярод лою, як у крыві, – за двух!..» Грымнула і зараўло неба, разьзеўрыўшы хмары: «Хай і за трох яно марыць, толькі б яно дажыло!..» Храмы пільнуюць імшу... Хрыплы няўпэўнены ўздышак... Дзіцем намацаны крыжык – першы праслоў: «Я скажу!..» Кіньма ў алёсы вясло – грэблі вяслом тым па багне! – багна ж апёкаў ня прагне – прагне нязьдзейсненых слоў!.. Багна клякоча, бурліць – багна чакае... учынкаў!.. Ды не чакала дзяўчынку, прышлую багну спавіць: катавы рукі зьвязаць кужальнымі паяскамі, каб зноўку сталі мы самі плакаць і праўду казаць... Каб зноўку сталі сабой – іншымі ж быць мы ня можам!.. Сорамна і непрыгожа твар свой хаваць за гульнёй, ціха шаптаць, асьцярожна: «Я не з народам, я – свой...» Потым маўчаць і... О Божа!.. Шчырасьць мая дапаможа стаць за сваёю ж сьпіной!..
22.XII.2003.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|