 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гляджу на замежныя вуліцы, быццам на цуды Гудзіні. Крывёю мне ў скроні стукнула памяць аб мілай Радзіме. Пабачыў я мора Балтыйскае – і тут ёсьць чароўныя рысы. У сэрцы ж Сафія Дзьвінская і роднага Сожа абрысы. Калі ж паглядзеў я ў празрыстае самотнага мармуру неба – мне ўспомнілася непрыветная Чарнобыля чорная глеба. Я ведаю, сьвет не зварушыцца, не дапаможа і крык. Мой заклік да чыстага, сьветлага ператвараецца ў хрып. Бязьмежны палёт чалавечага ня бачны за багнаю слоў. Пагляд у нябеснае, вечнае зьнявечаць, асьлепяць ізноў.
4.VIII.1999. паблізу Нарвы
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|