 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Маналёг Данілы Вежы-Загорскага на сьмерць Ксені
|
Чытаючы раман У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»
|
Бедная мая, белая. У косах – нажы, у косах. Не пакідай мяне, верная, пярлінкай-сьлязой на пакосах. У маленьні прад Спасам вернікам укленчу й няверным нароўні скажу абразу: «Пернікам мяне ты ніколі-ніколі не частаваў, не ласаваў, дык помні ж адзінае, помні: яна ў цябе верыла і ўдзень, і ў час княжаньня поўні, дзяліла са мной – блюзьнерыла. Помні пра гэта, помні!» А Спаса Вачніцы Цёмныя маўчалі – пакорліва змоўклі! I валасоў залатыя хвалі на плячах кананізаваных моклі ад дняпроўскай глыбіннасьці болю, што ў вачніцах хацеў я спатоліць. I сякера-гізаўра раптам у драўляных грудзях заціхла... А Вачніцы глядзелі з сумам... А Вачніцы глядзелі сьціпла...
2.IV.2002.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|