 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як на анёлавых плячах ад крылаў – шнары, дык на маіх – знак небыцьця! – жыцьця мне мала!.. Я буду быць, як мае быць, – самім сабою!.. Раструшчу стоды, з лою храм – пакіну лою!.. Крычы з палону чорны зьмей, – я зьмей чырвоны!.. Зьвівайся – лебедзем гібей, мой улюбёны! Двурушнічай, ператварай жыцьцё ў мільёны маленькіх роляў – ажывай, мой паланёны!.. Маўчы, вядзьмарыч, д’яблаў сын!.. О вакханальля!.. Равуць званы ўсе як адзін!.. О боска Мар’я!.. Як на анёлавых плячах ад крылаў шнары, дык на маіх – знак небыцьця!.. – жыцьця мне мала!.. Як праз далонь сачыць – сабой паўзе дарога, – дык ліній на руцэ маёй – надзвычай многа!.. Я д’ябла кіну – хай зь ім Бог суды спраўляе!.. Аддам я Богу й ланцужок – хай пагуляе з маім кішэнным хараством – зь пякельнай сілай, з шыкоўнай цацкаю!.. Чалом: вярні ж мне крылы!.. Я пашукаю лепш прыгод у пазалецьці, бо й так мне шэнціць на багоў у гэным сьвеце! Ну, не жагнайся, ты ня мніх... Багі ж як людзі: скрадзеш анёлаў – шапкі зь іх ніхто ня згубіць!..
20.XII.2003.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|