 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Аглухлыя лугі, спавітыя ў сьвятле, шыкуюць, як шыпы, разлогай дзікіх глогаў. Стамлёныя стагі на мжыстым тонкім тле ня трызьняць больш зямлёй – стрымоўваюць зьнямогу... ...І каранёў няма!.. Маўчыць труной душа. – Кажы, прашу, кажы! Калі ж ты загаворыш? – Самоцісься дарма. Сябе знайдзі сьпярша. Перамаўчы сябе – калі душу ты ўспораш. Спрадвечнае Сьвятло. Спрадвечны сатана. Бог – старажытны страх... Паўсюль іканастасы. Збалелае б ы л о. I зманная мана. Выродлівай красы зьнявечныя прыўкрасы.
14.V.2004.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|