Сплюшка, прачніся, ня сонься. Сплюшка, прачніся, ня сьніся. Лепей дажджом парасонься цёплым па стромкім карнізе. Наліўка персікаў сьпелых у шчочках тваіх ружовых, у згінах ручак-пантэрак, у вуснах гульліва-вясёлых. Тут патанае слодыч у мятна-мядовых пеклах. I замірае млодыч у руху целаў пекна!
20.XII.2003.
|
|