РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Замак месячнага сяйва
Калі канчаецца жыцьцё,
Над палігонам грэшнай славы
Сьвятлее, як само выйсьцё,
Мой замак месячнага сяйва.
 
Прытулак душаў ільдзяны,
На могілках агульных помнік,
Бясстрасны сьведка даўніны –
Сьвяты, пракляты, забабонны.
 
I пугачы сьляпой начы
Туды адносяць сны людскія, -
I срэбны рыцар срэбны шчыт
На востры дах яго закінуў.
 
Тут не магіла, не турма –
Спакой над шчасьцем і бядою,
Ды не над тым, чаму няма
I быць ня можа супакою.
 
Таму празь цёмны небакрай
Гараць у вокнах замка зоркі.
«Радзіма бедная, трывай.
Ня згасьні...» –
                                  гасьне шэпат горкі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.