Мы – нязьдзейсьненых казак няшчасныя пасербы будзем. Мы палоньнікі часу. Мы – дзеці паданьняў старых, Беларусы – ці проста цяпер – жыхары Беларусі. Мы – глухія каменьні дарог брукаваных сваіх. Толькі ветах – над возерам, а над душой – толькі помнік, Толькі кнігі у кватэры, для вечнасьці – толькі дзіця. Мы жывем – і ня помнім. Ні мовы, ні продкаў ня помнім. І дамы эакрываюць крутымі плячыма прасьцяг. Зноў раса ападзе на траву, на малыя балконы, На магілы, на цацкі, забытыя дзецьмі ў траве. Мы - галінкі яліны, якая стаіць над адхонам, І чарнобыльскі дождж на сьсівелай яе галаве.
|
|