РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Апошні беларускі князь
А князь ня рваўся ў змагары,
З халопам мог быць – князем толькі,
I помніў ён – хай сьвет гарыць,
Але захоўвай гонар продкаў;
 
Не прызнавай чужынцаў суд,
Не прызнавай убораў новых.
I ў мужыка,
                          і ў князя тут –
Адны – зямля,
                              і Бог, і мова.
 
I князь бяднеў і пагарджаў
Суседзямі, што багацелі,
На паляваньне выязджаў,
I ў рог трубіў, і трапна цэліў,
 
I «па-мужыцку» гаварыў –
«Бо каралі так гаварылі!» –
I лірнікаў любіў старых
Пра гэраічных продкаў былі,
 
Іезуітаў гнаць казаў
Зь зямлі сваёй і ў хвост і ў грыву,
I да сякернага ляза
Так набліжаўся лёс імклівы.
 
За вышыню – пякельны ўдар.
За гонар – просты ўдар сякерай.
Хай феадал, хай – не змагар,
Ён – мову меў, зямлю і веру.
 
I апалячаным сваім,
I абрусеўшым спадкаемцам
Нічога ён ня даў, акрым
Папрока-памяці бясконцай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.