РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Плачка
За яе мячоў не крыжавалі,
Не палілі за нявернасьць дом.
Дні цяклі, і дзён цямнелі хвалі,
I душа чужым цямнела злом.
 
Не спазнала ні любві, ні шчасьця.
Вечным болем вусны апякло.
I яна цяпер шчасьлівым плаціць
Напамінам пра жывое зло.
 
I апоўдні, у гарачым полі,
Дзе сплятае сьцежкі Палявік,
У адзеньні чорным чорнай поўняй
Сее Плачка, як праменьні, крык.
 
I апоўнач, на сухіх балотах,
Дзе крывы асіньнік ды дзірван,
Ловіць Плачка перасохлым ротам
Зорамі засеяны туман.
 
I на золку, ля замшэлай студні,
Дзе ўздымае дзіды крапіва,
Вёскі мёртвай мёртвае бязьлюдзьдзе
Будзіць Плачка... I шуміць трава...
 
Па зямлі, сухой і раўнадушнай,
Ходзіць Плачка, плача па жывых,
Нібы ў ёй усе гнязьдзяцца душы
Здраджаных жанчын часоў былых.
 
Нібы ёй адной вядома прышласьць,
Што нясе нам нечуваны жах...
...I цяпер спаскуджаная Сьвіслач
Чорнай Плачкай
                                    стогне па начах...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.