 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Крывавае золата зьмей вартаваў дні і ночы, I гінуў у страўніку доўгім няўдачлівы госьць. Ды золата ў зьмея таго адабралі аднойчы. Сьціскае ён зараз у кольцах сваіх Прыгажосьць. А кольцы яго распляліся па цэлай планэце I душаць празрыстыя рэкі і думкі аб іх, Да замкаў старых запаўзаюць у выглядзе сьмецьця, У храмы – і людзі багоў забываюць сваіх. А каб не знайшлі да ратунку шляхоў патаемных, Па сумных паданьнях, – той зьмей навучыўся пісаць. I дзе пачынаецца голас вучонага зьмея, А дзе чалавечы – ня можам ужо разабраць. У служкі да зьмея ідуць – во часіны насталі! А добрыя людзі ня вераць, што зьмей гэты ёсьць. Каб золата ён вартаваў – дык ізноў адабралі б... ...Раздушвае зьмей у абдоймах сваіх Прыгажосьць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|