 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
...I калі ў той іконе, што ўзьнесьлі на дах, Затрымцела варожая дзіда, Нехта ўспомніў: «Ёсьць вязень у гэтых мурах, Ён прарок, хай тлумачыць нам дзіва». І паслалі ў скляпеньне з надзеяй на цуд Гараджане манаха і вояў. I парушыў нарэшце сваю немату Чорны вязень зь сівой барадою: «Што вам трэба? Вы прагнеце праўды сьвятой? Вы ж яе праганялі, панове! Надта доўга каралі мяне нематой. Вы спазьніліся. Я ўсё прамовіў. На любым скрыжаваньні – праменьняў, гальля Ці пакорлівых сьпінаў і лейцаў Нараджалася бедная песьня мая, І яе расьпіналі на мейсцы. Больш ня веру ні ў вечнасьць, ні ў праўду сваю. Чуласьць позьнюю я ненавіджу. Я ападак надзеі, ападкам згнію. Мне пакіньце скляпенную цішу». I пасланыя ўбачылі: ён – чалавек, Брудны, хісткі, душою зламаны... I чакаць ратаваньня ад грэшнага – грэх. I яго яшчэ раз пахавалі. ...I калі запалаў і палац, і кляштар I згарэлі іконы і хаты – Плыў над горадам чорны і вольны ўладар Цень адкідваў у выглядзе кратаў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|