Ён біўся на чужой зямлі. За што? Ня верыць, што дарэмна. Радзіму у яго ўзялі, I ён назваў Радзімай – неба. А суайчыньнікі яго Муры замшэлыя ўздымалі. Зямля цішэла ад сьнягоў, I прыхадні сьнягі тапталі. «Ратуйце!» – крык стаяў паўсюль, А вой, пакрыўджаны навечна, Мог верыць толькі слову куль, Чужы для веры чалавечай. Ён хмарай плыў. I ветрам быў. I пазабыўся, скуль быў родам. ...I на Радзіме – родных біў, Пракляты Богам і народам.
|
|