 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нядоўгі бурлівы свой век Я сьмерці служыў, як царыцы – Яе пацалункам скарыцца Павінен слабы чалавек. Сузор’е Паўночнай Кароны Вянчае яе галаву. Служыў я царыцы да скону I верыў, што годна жыву. Я зьведаў аднойчы каханьне, I двойчы мне славу раўлі, I беглі за мной на аркане Чужых астравоў каралі. Мне ўсё даравала царыца, Але – не апошні уздых, Калі я хацеў памаліцца За душы забітых усіх. Няўмольнасьць! Тваім пацалункам Мне грэбаваць зараз ня сьлед, Бо зброю пакінулі рукі, А зброя – ня вызваліць сьвет. ...Зямля прарасла цішынёю. Сьлізгае па костках рала... Я думаў: Радзіма – за мною. Яна ж – пада мною была...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|