«Я ведаю, куды вяду!» – Крычала ўсім адна дарога Крычала гучна. Хто пачуў – Пай шоў па ёй. Пачула ж – многа. Гарлала рэха ў вышыні. А паўз дарогу гнала сьмецьце, I верас курчыўся ў агні, І птушкі падалі, як сэрцы. «Я ведаю!» I ўсе ішлі. І верылі. У што? Ня помняць. Дарога бегла ад ральлі І ад квітнеючага поля. Але ня век жыве спадман, I змоўкла ў рэшце рэшт дарога. ...Глядзяць, наперадзе – туман. А ззаду – дык зусім нічога.
|
|