У асеньніх крывых лазьняках Памірала апошняе дзіва. Справядлівасьці нельга чакаць – Сьвет ня любіць дарыць справядлівасьць. Дзіва гналі машыны і бруд, Злыя людзі і добрыя людзі, I яно апынулася тут – Дзівакі паміраюць у брудзе. Сіняй птушкай сядзіць у кустах, Перабітыя крылы трапечуць. Падпаўзае да лапак вада З рабаціньнем пляўкоў чалавечых. I апошнія іскры лятуць Ад нябёсных, прытушаных пер’яў... Трупік птушачкі, шэрай, як ртуць, Знойдуць заўтра ў кустах піянеры.
|
|