 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Тоне ў студнях зялёнае сонца, Сонца белае – у вачах. I чырвонае сонца бясконца Па-над вежамі крэсьліць шлях. Гэта – бонда нашага Бога, Што штандарам абраў сабе Сьвежы сьлед ад мяча чужога На высокім белым ілбе. Гэта – сад, дзе ўзрастаюць зоры На прамых галінах крыжоў. Гэта – мора зямнога гора, Родны бераг уцекачоў. Гэта – поле, дзе заараны Разам з косткамі – перуны. Гэта край – суцэльная рана, Гэты край мой – мой рай зямны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|