РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Наш лёс
Ткала нядоля чароўную сьвітку
Хлопцу на шлях,
                                      не на знос – навырост.
Белая нітка, чырвоная нітка –
Вось і дарожка лягла на пагост.
 
Шчасьце – ня птушка,
                                                  яно – папялушка,
Там, дзе агонь, і мільгае яно.
Хлопец за шчасьцем спакусьлівым
                                                                              рушыў.
Многа штандараў, а шчасьце – адно.
 
Кружыць і кружыць па сьвеце дарожка,
Бойка за бойкаю – шнарам на шнар.
Вось і яліну пілуюць на дошкі,
Вось і зваліўся чарговы штандар.
 
Вось і канчаецца шлях шматпакутны,
Наканаваны нядоляю шлях.
З дошак яловых –
                                      твой дом цемнакутны.
Хопіць па сьвеце бадзяцца ў гасьцях.
 
Ткала нядоля чароўную сьвітку
Хлопцу-малойцу на лёс, навырост...
Саванам бела-чырвоным спавіты,
Лёг беларус на забыты пагост.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.