 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У 1812 годзе Бабруйскую крэпасьць на працягу чатырох месяцаў асаджвалі войскі генэрала Дамброўскага...
Першы сьнег быў чысьцюткі па-боску На зямлі, зганьбаванай крывёй. Генэрал іншаземнага войска Павітаўся з Радзімай сваёй. Ён тлумачыў: ня ворагу служыць, А сваёй незабыўнай зямлі. «Мы свабоды французскую ружу На крывавых штыках узьнялі, Мы жаданую волю прынесьлі, Дык выходзь, сустракай, землякі!..» За мурамі суровела песьня, Падаў сьнег на чужыя штыкі... «Я да вас з паратункам вярнуўся!» Ды маўчаньне астуджвала пал... Перад гордай душой Беларусі Што ты мог, прыгажун-генэрал? Белым сумам заносіла вочы. Шлях зваротны занесла ганьбой... Прачынаўся Дамброўскі уночы: «Ці свабоду я вёў за сабой?»
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|