Заснавальнікам беларускага тэатра
|
Няўжо ён плакаць толькі ўмеў Над лёсам вёскі беларускай? Чаму баяцца ўкласьці сьмех У зараз бронзавыя вусны? Няўжо ён словы – вымаўляў, А не казаў і супіў бровы? Вучыць – пачэсьней, чым іграць. Але ігра – на роднай мове. Што зробіць плакальшчык? Капеж. Вясну стварае той, хто сьвеціць. Камэдыянту плацяць менш, Чым вою. Толькі грошы – вецер. Тых, што ўсьміхаюцца на боль, Найболей цемрашал баіцца. Адна шкадоба – не любоў. Радзімай трэба ганарыцца! I нельга не любіць жыцьця! Калі ж паперы стануць дымам, Ад бронзы, як ад забыцьця, Ратуй сваіх сыноў, Радзіма!
|
|