РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каханьне Адама Міцкевіча
Жыцьцё ня б’е – падножкі ставіць,
Але бязьлітасна і злосна.
Зялёнай птушкай сядзе травень
На сьлед, што выбілі калёсы.
Жыцьцё.
Марыля.
Караліна.
Жанчыны – вусьцішная радасьць...
Расстаньне доўжыць каляіны,
Сустрэча марна сэрца паліць.
Схавала мокрая залева
Чарговы і варожы горад.
У шлях, Адаме!
                                  Ваша Ева
Збаялася, што яблык – горкі.
 
Грукочуць колы. Душаць травы.
Жаданы ліст дашлюць запозна.
Жыцьцё ня б’е – падножкі ставіць,
Але бязьлітасна і злосна.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.