 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ёй вершы складае Максім, Ды вершаў Яна не чытае. Над садам спускаецца дым І сонца чырвоны акраец. Зь ім птушкі дадому ляцяць З чужога, часовага раю... – Няма ў тваіх вершах жыцьця Гаворыць Яна – і зьнікае. Як птушка. Малінавы цень. На поўдзень – дзе ясна і цёпла. І ліўнем паўторыцца дзень Над садам, навечна прамоклым. Паэт на цяпло не ляціць. З Радзімы – на поўдзень – да сьмерці. Ад вершаў – захочацца жыць, Ад лёсу – захоча памерці. І вернецца птушка. Званы Сустрэнуць яе на сьвітаньні. – Максім! – Толькі вершы адны. I ў вершах – жыцьцё. I каханьне.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|