 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Хлопчыку дазволілі загінуць. Хлопчыку са скарбам у душы... ...Помніш, быў садоўнікам Скарына, Ну а Колас мытарам служыў, Багдановіч вывучаў законы... А закон пляваў на Божы дар – Быццам дыямэнтавай каронай Забіваць цьвікі прыдумаў цар. Бо для ўлады чалавек – што куля, Хоць са срэбра – абы ў ствол загнаць. ...Ці ж вясковай зразумець матулі, Кім сынок забіты мог бы стаць? За абраз яго схавае вершы – Для яе ён – сын, а не паэт, I таму – адзіны і найлепшы. І таму – яго ня ўспомніць сьвет. Разьбірацца ўладары ня любяць, Дзе з каго найбольшая карысьць. І жыцьцё ляціць на вецер трубны – Павуцінкі срэбраная ніць. ...I Багрым з ружжом па пляцы крочыць, I нацдэмаў сьцеражэ Гулаг. ...І ў зямлі чужой зарыты хлопчык Зь лірай залатою на грудзях...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|