 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
А вочы глядзяць стамлёна. Да прагнага іх сьвятла З паперы зжаўцелай, з тла Ляцяць матылі імёнаў. А колькі зьляціць у тло – Ня вечна ж вачэй сьвятло... Лістоў уздыхаюць крылы. Яшчэ ўратаваны хтось – Набудзе імя магіла. Але на зыходзе сіла, I поўня, і маладосьць... I зноў шамацяць паперы I цягнуць сьвятло з вачэй... Было нам каму паверыць. Ці будзе каму яшчэ?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|