Нявечна ўсё: аблічча, і душа, – I падлягае тлу. А мы – рагочам, А грэшнікі грашылі і грашаць І прызнаваць сьмяротнасьці ня хочуць. Таму у прорву голас наш ляціць, I мовы нашай высыхае мора, Таму і выміраем пры жыцьці, Ці то ад глупства, ці то ад пакоры. Як назаве сябе нашчадак наш? Ці і тады, у мітусьні бясконцай, Нікога не ўсхвалюе ні труна, Ні рана, пачарнелая на сонцы? Забытых сьмерць зьбірае ў свой прыпол. А хто забыў – сябе хаваюць самі. Нявечна ўсё, пакуль нявечны боль. Нявечна ўсё, пакуль нявечна памяць.
|
|