РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
«Сумленная» пазыцыя
У час Зьмяі, калі ва ўсім старанна
Вышукваецца закалоту ніць –
Маўчы!
                  Ты – бог, пакуль ты – не спазнаны
Сьвет не даруе прагі гаварыць.
У час Вароны, што падобным робіць
Да карканьня і сьпевы, і выцьцё,
Маўчы!
                  Іначай высахнуць, бы кроплі,
Твае надзеі, а пасьля – жыцьцё.
I ў час Сабакі, дзе слаўней – гарласты
I дзе адзін ня чуе аднаго,
Маўчы!
                  Ня ўдасца галаву пакласьці,
Хіба што гаспадар штурхне нагой.
Быць па-над часам – дадзена адзінкам.
Як толькі ўчуюць між сабой зьвяры
Жывога чалавека – ён загіне,
Але другому крыкне: «Гавары!»
Ім, Людзям, можна гаварыць заўсёды,
А нас сьціскае час у днях сваіх...
Якія з нас утворыць ён істоты,
Зь інтэлігентных,
                                      грэблівых, нямых?
Цураліся бяздомнай п’янай дрэні,
Маўчалі мужна, быццам селядцы...
Час Чалавека
                              мы, відаць, сустрэнем
У поўсьці, чорных пер’ях і лусцы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.