Я ня лепей за іншых. Мне толькі страшней, Калі горад высмоктвае сокі Са сваіх ачмурэлых ад тлуму дзяцей Ці калі праганяе прарокаў. Я ня лепей за іншых, душою калек, Можа, толькі задумлівей крышку Свае дзьверы зачыніць за мной чалавек, Як сьвяшчэньнік – паганскую кніжку. Я – ня лепей за іншых. І я гавару Дабрадзеям «спасибо» – ня «дзякуй». Я адсюль не ўцяку, ад ганьбы – не згару, Толькі вечна на могілкі цягне. Я ня лепей за іншых. А вы – за мяне. Мы ў адным замацованы радзе, Як цьвікі, што мацуюць на бляклай сьцяне Мармуровую мёртвую памяць.
|
|