 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Аматарам займальнай літаратуры
|
А хвалі мутнеюць жыцьцёвае плыні. За шэрай смугою ня ўбачыш сьвітаньня. I вось найстрашнейшае ў сьвеце нахлыне расчараваньне. Расчараваньне. Адсталі старонкі прыгожага друку, Што клінам ляцелі – і шлях задавалі. І мы іх чыталі! І тую навуку Штандарам панесьлі у брудныя хвалі. Чыталі, чыталі... Згушчалі паветра. Імкнуліся ў вырай паветраных замкаў. Як ветразь напнуты, парвалася вера, I болей нічога мяне не трымае. І зараз загразьлі ў падмане, бы ў глеі, – Нас несьлі ў туман папяровыя крыльлі. А ветразь для тых непадробна бялее, Каго самі людзі людскому вучылі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|