РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Стары арган
У лёхі аргана ўрываецца чыстае неба,
I сонца сьвітае над кожнай працятай душой.
Мы тут выпадкова –
                                              сюды ж не ідуць без патрэбы.
Празь месяц які – і ніколі ня прыйдуць ужо.
Як мокрае зрэб’е, глядзіш, распаўзуцца цагліны,
Старэнькі музыка растане у небе сваім,
I дрэвы сагнуць над падмуркам шурпатыя сьпіны,
Разбураць крыло,
                                      на якім мы у Вечнасьць ляцім.
Пакуль жа магчыма яшчэ дакрануцца да неба,
Да голасу тых, што стваралі ступені Туды –
Чаго мы чакаем?
Апошняй і марнай патрэбы?
Чаго мы чакаем?
Дазволу дасьледваць сьляды?
Арган уздыхае.
                                  Старэнькі музыка сьмяецца:
«Ну што, маладыя, ня чулі такога раней?»
...Скразьняк варушыў на падлозе вільготнае сьмецьце,
I сумныя фрэскі
Ахвярна глядзелі са сьцен.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.