РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Беларусам, памерлым на чужыне
Наш гарадскі нямоцны корань
Ледзь чуе смак сырой зямлі.
I кожны лісьцік непакорна
Ірвецца з матчыных галін.
Зьлятае ліст, каб зьведаць вецер,
Ня згнісьці дзесьці за мяжой.
Так чалавек ня верыць сьмерці,
Хай і рыхтуецца душой.
Як да чужых галін прыўкрасных
Не прырасьці сухім лістам –
Чужыя велічныя храмы
Наш попел не заменяць нам.
...I чалавек ідзе ў чужыну
Не для таго, каб згінуць там...
...Зямлі ўсё роўна, чый мярцьвяк...
Ў яе на ўсіх адзіны смак.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.