 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Заблудзіцца на могілках – ёсьць асалода такая. Дзе каменьні, як рэшткі чаўноў, усыпаюць зямлю. I збуцьвелае лісьце імёны шчыльней пакрывае, Як пакрыла бяспамяцтва душы – тваю і маю. Чуеш, мастак? Маляваў ты суровых гэрояў. Мы іх ня помнім. Ты чуеш, забыты паэт, Вечнасьці любы? Прастуе жыцьцё маладое Праз надмагільле тваё – і рагочуць вароны усьлед. А раней я сюды забрыдала паплакаць, падумаць... Так лісьцё прыпадае да горкіх карэньняў жыцьця... Цалавацца на могілках дзеці сучасныя любяць. I бяззорнае неба глядзіць, як апошні судзьдзя.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|