РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Начны горад
Мы жывём у каралеўстве страху,
Ва ўладаньні падазроных воч,
Тут, дзе пад паветра дымным дахам
Скрадзенай нявестай стогне ноч,
Ліхтары блішчаць радзей, чым шчасьце.
А яно на сто кватэр – адно...
Брэх сабакі... Ціхі плач дзіцяці...
Зоркаю разьбітае акно...
Постаці прыпозьненых прахожых
Ціснуцца да купінак сьвятла,
I баіцца кожнага і кожны,
I свайго пільнуецца жытла.
Дзесьці ўскрыкне безнадзейна гора,
Дзесьці загарлае сьмелы кат,
I шчыльней зачыніць дзьверы горад,
I часьцей заблішча зарапад.
Занач даламае хтось альтанку
У двары ля завадской трубы,
І сівы ад сполаху сьвітанак
Пакладзе на столь прамень слабы.
Больш ніхто ня просіць дапамогі.
Страх карону зьняў на сьветлы час.
Мы прачнёмся з думкай: «Дзякуй Богу!
Цемра зноў не зачапіла нас!»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.