РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Старым сябрам
Мой пакой затапіла ізноў
Цішыня – глыбіня залатая.
Са старых вырастаю сяброў,
Як з адзеньня дзіця вырастае.
 
Так балюча і страшна, відаць,
Толькі дрэвам, губляючым лісьце.
Лозам памяці не утрымаць
Гронкі прозьвішч, любімых калісьці.
Цішыня...
                      Цішыня...
                                          Цішыня
У душы заварушыцца востра.
Ўсіх прыбіла да берага...
                                                      Я –
Ўсё шукаю свой зьзяючы востраў.
 
Са старых вырастаю сяброў
Так жахліва –
                              і так непазьбежна...
Мой пакой затапіла ізноў
Цішыні залатое бязьмежжа.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.