РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дождж зязюляй шэрай прыляцеў,
У раку упаў бездапаможна.
Наплыла самота па вадзе –
А ваду ніхто не пераможа –
 
Змые ўсё.
                      I толькі берагі
Лазьняком самоту зачаплялі,
I пярсьцёнак месяца з рукі
Маладой лазы
                              упаў у хвалі...
 
Абміналі хвалі астравок,
Дзе будан я з кветак майстравала...
А калі мой востраў, як вянок,
Патануў –
                      зязюля закувала.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.