 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дождж залаты твайго каханьня Працяў сухія камяні. Я двойчы бачыла сьвітаньне У тым бясконцым, палкім дні. Любой сьцяной схавай жанчыну, У мармур апрані яе – Яна адчуе пах крушыны I попел зор у палыне. Ёй дадзена самой прыродай Трапяткасьць і чуцьцё бяды... Жанчына не спытае: «Хто ты?» А вечна моліцца: «Дзе ты?»
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|