РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Залатыя берагі
Гайдаецца сонца, як звон безгалосы,
I пырскі па скуры вядуць пісягі.
Плыву у чаўне хуткаплыннага лёсу.
А дзе ж залатыя мае берагі?
 
Пакуль што навокал – адхоны крутыя,
Каменьні, як чорныя локці, тырчаць.
Даўно пахавала пяскі залатыя
Наноснае сьмецьце, што хвалі імчаць.
 
Наперадзе бачу чысьцюткае сяйва.
За мною, як птушка, ляціць вышыня.
А ў рэчку зьбягаюць іржавыя травы,
А рэчку паскудзяць бэнзінам штодня.
 
Звужаецца русла у зморшчыну жалю,
А зьзяючы бераг далей і далей...
I скуру апошнімі промнямі джаліць
Маленькае сонца
                                        маленькіх людзей.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.