РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы – маленькія людзі,
Людзі крыўды вялікай.
І няма, і ня будзе
Нашых прозьвішчаў у кнігах,
І няма, і ня будзе
Нам ні славы, ні ўлады.
Нас вялікія судзяць,
Нам шпурляюць загады,
І баяцца заўважыць,
Што між нас прыхаваны
Гнеў – вялікі і страшны,
Гнеў - сьляпы і заганны.
I вялікіх і мудрых,
Далікатных і тонкіх
Наша чорная бура
Белым жахам затопіць,
Бо ніколі ня будзе
Нам прыніжанасьць – звыклай.
Бо маленькія людзі
Ненавідзяць вялікіх.
Бо маленькія людзі
Забіваюць вялікіх.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.