РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У сьвеце цікавага
Гэта цікава:
Калі пад царквой – мэтро,
Пад правадыром - шлюха,
Пад нагам і – атрута,
              Дзе пекла?
 
              Гэта сьмешна:
Шляхціц з вырваным вусам,
Міністр без гальштука,
Міліцыянт у шортах,
Актывіст палітасьветы ў замежнай краме...
Што будзе таму,
                                  хто гэта пабачыць?
 
              Гэта немагчыма:
Зайсьці ў Дом урада на шклянку кавы
I нікому нічога не паказаць.
Напіцца са Сьвіслачы і паздаравець.
Зрабіцца агульнавядомым і беларускамоўным.
Добра, калі ёсьць
                                      сапраўдныя мары!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.