 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ноч. Вуліца. Ліхтар. Аптэка. #А. Блок
Мокры асфальт. І ляжыць пад нагамі горад, Жоўтымі лісьцямі да цішыні прыбіты. Толькі дажджынкі нешта пра боль гавораць, Як разьбіваюцца аб манумэнт гранітны. Горад чужынцаў. І горад варожых дурняў. Як раздражняю я іх хадой нетаропкай. Людзі бяз душаў, нібыта жывыя труны, Душы – бы храмы дзе больш не начуюць богі. А па праспэкце ня можна ісьці калекам, Страшна дзяўчатам прыгожымі быць адкрыта. Як у Расеі – такія ж «ліхтар, аптэка», Ад Беларусі – адны радыёнукліды. Мокры асфальт, і блішчыць пад нагамі неба. Слова «часопіс» ня ведае кіяксёрка. Шыльда двухмоўная крывіцца над аптэкай. Плача ліхтар. Ноч і вуліца. Вецер горкі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|