Дарогі – і вецер, і злая казацкая песьня. І крыж праваслаўны на вершніку кожным, і грэх. Анёл праляцеў праз блакітнае неба Палесься, Засталася толькі сьцяжынка на хмарах гарэць. Прыглушана б’юць капыты па зямлі беларускай. У вольніцы – вольныя шаблі, пустыя мяхі, У вольніцы – вольнае сэрца і прагныя рукі, І воўку галоднаму лёгка махнуць за сьцяжкі. Ня ўсё маскалі ў гарадох папалілі, пабралі. Казацкім братам засталося паесьці, папіць... І скажуць: «Мы вас ад касьцёльнага зла ўратавалі», І пойдуць, п’яныя, мясцовыя цэрквы паліць. І – попел на вецер, накормлены конь – у дарогу. Казацкая песьня, і плач беларускіх жанок... Забыцца? Забудзем. І перад выкладчыкам строгім Пра казачных вольных казакаў паўторым урок.
|
|