 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Крыж за зорку вышэй назаўжды, Ён – як зорка з абсечаным промнем Нахіліўся над горадам сонным, Дакрануўся да срэбнай вады. Ён ня можа, ня лёс – пуставаць. Ён жа створаны для выкупленьня. Бог ці раб, дасканалы ці дрэнны – Нехта мусіць на ім паміраць. І загрукаў пад зорамі дах – Сьвята зброі вянчаюць салютам. Не знайшлося на сьвеце Хрыста – Не знайшлося работы і Юдам. І сьвятлее пахілены крыж, Растае ў раўнадушнай прасторы. Я вітаю прывычнае гора. Божа, Божа, чаму ж ты маўчыш?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|