РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мастацтва робяць гастралёры.
Ня верыце?
                          На сорам, так.
Бо нам анёл тутэйпы горай
Забеглых д’яблавых сабак.
Іх поўсьць агнём пякельным зьзяе,
У шал прыводзіць іхні роў.
А як анёлы у нас сьпяваюць –
Спытай заморскіх жыхароў.
А наша доля – гастралёры.
Нам прысылае іх падчас
З вампірам тлустым сходны горад,
Што таленты высмоктваў з нас.
...І зноў у шлях сьпяшаюпь дальні
Анёлы – да чужых крыніц...
...Народаў лёс правінцыяльны,
Правінцыяльны лёс сталіц.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.