РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Віншую вас, мы выміраем!
Цяпер ня доўга ўжо цярпець.
Край зробіцца сапраўдным раем,
Калі яго ачысьціць сьмерць.
І застануцца толькі душы
Сярод нябачаных расьлін.
Тутэйшы люд сьціхае мужна,
Як жук, што ўпаў у фармалін.
І ад зьдзіўленьня пакруглелі
Разважлівыя вочы зор.
Жыць годна мы, браткі, ня ўмелі.
Так церпіць, толькі хто памёр.
А навалач, што нас зьнішчае,
«Прабачце» скажа –
                                              і на дне.
Зьбірайцеся!
                            Харон прычаліў
На цермаядзерным чаўне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.